2013-07-31 10:46:32

Францішак заклікаў моладзь зрабіць стаўку на Хрыста і Евангелле


RealAudioMP3 Прысвяціць усяго сябе Хрысту і яго Евангеллю заклікаў Святы Айцец маладых людзей у сваім допісе ў “Твітэры” 31 ліпеня. “Дарагія маладыя сябры, варта паставіць на Хрыста і Евангелле, рызыкнуць усім дзеля вялікіх ідэалаў”, - напісаў Папа. Францішак у сваім “твіце” вярнуўся да думкі, якую агучыў падчас свайго развітання з Бразіліяй. 28 ліпеня ў аэрапорце Рыа-дэ-Жанейра Папа заклікаў моладзь дэманстраваць сваім жыццём, што варта імкнуцца да высокіх ідэалаў, садзейнічаць годнасці кожнага чалавека і зрабіць стаўку на Хрыста і Яго Евангелле. Пантыфік прызнаўся тады, што пасля Сусветных дзён моладзі ў яго засталося ўражанне, што Хрыстус жыве і на самой справе прысутнічае ў жыцці незлічоных маладых людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.