2013-07-31 14:55:41

Бразільскія СМІ вельмі станоўча пра візіт Францішка


RealAudioMP3 Магчыма, пакуль яшчэ занадта рана, каб вызначыць ўсе змены, якія выклікаў візіт папы Францішка ў Бразілію. Але не прайшло і тыдня як ён пакарыў краіну, у якой Каталіцкі Касцёл перажывае складанасці – памяншаецца колькасць яго членаў. Нават крытыкі Касцёла ў краінах Лацінскай Амерыкі выказвалі сваё захапленне. Бразільская газета „O Globo“ напісала аб тым, як людзі іншых рэлігій былі крануты Францішкам: “Гэта цудоўна, бачыць маладых людзей у веры, а не сярод наркотыкаў. І гэты Папа кажа вельмі добрыя рэчы, ён вельмі сціплы”, - цытуе выданне верніка з “Саюзу Бога” – адной з евангельскіх супольнасцяў, да якой належыць 20% бразільцаў.

На кантыненце, дзе да гэтага часу каля траціны насельніцтва жыве ў галечы і пераважаюць аўтарытарныя рэжымы, Папа зрабіў вялікае ўражанне сваім зваротам да палітыкаў зрабіць эканамічныя сістэмы больш “гуманнымі” і больш карыснымі для насельніцтва, а не толькі бізнес-асяроддзяў. “Дзякуй, папа Францішак. Гэта дні шчасця... Мы ўсе цяпер францішкане”, - было напісана на першай старонцы “Jornal do Brasil”, самай буйной інтэрнэт-газеты краіны, якая лічыць сябе левай. “O Estado de Sao Paulo”, адна з самых папулярных газет у краіне, прысвяціла Папе большую частку сваёй першай старонкі.

Лацінаамерыканскія медыя вельмі ўразіла адкрытасць Францішка да простых людзей і яго самакрытычныя заявы пра Касцёл. Газеты, інтэрнэт-СМІ, тэлебачанне і сацыяльныя сеткі былі напоўнены цытатамі Папы пра тое, што Касцёл павінен быць з тымі вернікамі, якія расчараваліся ў хрысціянстве, і, што, магчыма, Касцёл аказаўся занадта слабы і далёкі ад іх патрэбаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.