2013-07-30 13:12:38

Папа падзякаваў усім за “незабыўны тыдзень у Рыа”


RealAudioMP3 Пантыфік падзякаваў усім, хто прычыніўся да яго плённага знаходжання ў Бразіліі. “Незабыўны тыдзень у Рыа! Дзякуй усім. Маліцеся за мяне”, - напісаў папа Францішак у сваім “Твітэры” 30 ліпеня. Святы Айцец вярнуўся ў Рым пасля тыднёвага прабывання на Сусветных днях моладзі 29 ліпеня раніцай. Знаходжанне ў Рыа-дэ-Жанейра аказалася для Пантыфіка вельмі насычаным. Ён скіраваў каля 20 вялікіх прамоў, сустрэўся з касцёльнымі і дзяржаўнымі лідэрамі, удзельнічаў ва ўсіх галоўных мерапрыемствах моладзевага форуму. Прычым, як адзначыў кіраўнік Залы Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які суправаджаў Святога Айца ў падарожжы, Пантыфік прадэманстраваў “неверагодную форму” з улікам насычанай праграмы візіту.







All the contents on this site are copyrighted ©.