Пантыфік смуткуе ў сувязі з гібеллю італьянскіх пілігрымаў
Папа выказаў свае
спачуванні сем’ям загінуўшых у катастрофе на італьянскай аўтамагістралі “A16” пілігрымаў.
Асаблівы боль Святога Айца выклікае факт, што сярод шматлікіх загінуўшых аказаліся
дзеці. У тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, гаворыцца
аб глыбокім удзеле папы Францішка ў болі, які перажываюць смуткуючыя, і абяцанні гарачай
малітвы за шматлікіх ахвяр катастрофы. Пантыфік просіць у Бога даць памерлым вечны
адпачынак, параненым выздараўленне, а смуткуючым па страце блізкіх суцяшэнне.
Аварыя
адбылася 28 ліпеня вечарам на аўтастрадзе “А16” блізу населенага пункта Монтэфортэ
Ірпіна. Па сведчаннях відавочцаў, у аўтобуса паўсталі праблемы з тармазной сістэмай.
Рухаючыся па аўтастрадзе, ён закрануў і пратараніў некалькі аўтамабіляў, пасля чаго
вылецеў за межы паласы і зваліўся ў прорву з вышыні прыкладна 25-30 метраў. Па інфармацыі
мясцовых СМІ, у турыстычным аўтобусе вярталіся ў Неапаль больш за 40 чалавек, у тым
ліку нямала дзяцей, якія здзяйснялі пілігрымку ў суседнюю Апулію. Загінуўшымі лічацца
38 чалавек.