2013-07-29 13:55:08

Кс. Ламбардзі: Пантыфік прадэманстраваў “неверагодную форму”


RealAudioMP3 Вельмі станоўчы вынік першага Сусветнага дня моладзі і перашага замежнага падарожжы папы Францішка адзначыў прадстаўнік Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. На прэс-канферэнцыі 28 ліпеня ён заявіў, што 3,2 млн. пілігрымаў на заключнай св. Імшы моладзевага форуму, гэта “сведчанне жыццяздольнасці Касцёла”. 76-гадовы Пантыфік прадэманстраваў “неверагодную форму” з улікам насычанай праграмы, сказаў кіраўнік Залы Друку. Паколькі Францішак часта прамаўляў на сваёй роднай іспанскай, ён быў у стане рэагаваць спантанна, так як ён звычайна робіць падчас аўдыенцый на плошчы св. Пятра. Святы Айцец таксама даў зразумець, што Касцёл у Лацінскай Амерыцы свежы, дынамічны, напоўнены энтузіязмам, і можа за кошт гэта паспрыяць абнаўленню Паўсюднага Касцёла.

На думку кс. Ламбардзі перамяшчэнне месца правядзення заключных мерапрыемстваў Сусветных дзён моладзі з Гуарацібы на ўзбярэжжа Копакабана было трапным рашэннем. Змены за 48 гадзін да Вігіліі і заключнай св. Імшы былі неабходныя, паколькі поле ў Гуарацібе прыйшло ў нягоднасць з-за праліўных дажджоў.

Мэр Рыа-дэ-Жанейра Эдуарда Паэс у сваю чаргу адзначыў “экалагічнасць” Сусветных дзён моладзі і ў доказ прывёў прыклад мінулай навагодняй ночы, пасля якой камунальнымі службамі з горада было вывезена 300 тон адходаў. А за ўвесь час правядзення каталіцкага форуму сабралі толькі 47 тон. Гэта, на думку мэра, проста “неверагодна”. Пілігрымы вялі сябе вельмі цывілізавана, адзначыў ён, напрыклад, гэта можна было заўважыць па захаванні правілаў дарожнага руху.







All the contents on this site are copyrighted ©.