2013-07-26 15:44:42

Удзельнікі СДМ у чаканні набажэнства Крыжова шляху


RealAudioMP3 Разважанні Крыжовага шляху, які пройдзе 26 ліпеня на ўзбярэжжы Копакабана з удзелам папы Францішка, дапамогуць лепш зразумець, якім чынам шлях пакутаў Хрыста тычыцца сённяшняй моладзі з усімі яе праблемамі. Кожная з 14 медытацый будзе гучаць ад імя чалавека, які знаходзіцца ў канкрэтнай жыццёвай сітуацыі: маладога місіянера, чалавека, які нядаўна навярнуўся да Бога, валанцёра, які дапамагае залежным ад наркотыкаў, таго, хто прамаўляе ад імя ўсіх маці, пакутуючых жанчын, студэнта, прыкаванага да інваліднага крэсла, карыстальніка сацыяльных сетак, смяротна хворага. Разважанні былі падрыхтаваны двума бразільскімі законнікамі з Кангрэгацыі айцоў Святога Сэрца Езуса.

У інсцэніраваным набажэнстве будуць задзейнічаны 280 актораў. Яны пройдуць Крыжовым шляхам каля 900 метраў уздоўж узбярэжжа Атлантычнага Акіяна ў накірунку памосту, на якім іх будзе чакаць Святы Айцец. Удзельнікі Сусветных дзён моладзі змогуць назіраць за інсцэніраваным набажэнствам дзякуючы ўстаноўленым у розных частках Рыа-дэ-Жанейра экранам.








All the contents on this site are copyrighted ©.