2013-07-25 13:57:12

Прымас Францыі атрымаў інфаркт па дарозе на Сусветныя дні моладзі


RealAudioMP3 62-гадовы Прымас Францыі, кардынал Філіп Барбарэн, перанёс у Лацінскай Амерыцы на шляху на Сусветныя дні моладзі інфаркт. Іерарх трапіў спачатку да шпіталя ў Каен у Французскай Гвіяне, а ў аўторак быў пераведзены у бальніцу на Марцініцы. “Інфаркт, на шчасце, ўрачы дыягназавалі адразу і неадкладна прызначылі лячэнне”, - гаворыцца на сайце Ліонскай архідыяцэзіі, пастырам якой з’яўляецца кардынал Барбарэн. Ён кіруе найбуйнейшай дыяцэзіяй на поўдні Францыі з 2002 г. Арцыбіскуп Ліёна традыцыйна з’яўляецца Прымасам Францыі.

Кардынал хацеў удзельнічаць з амаль 6 тыс. французскіх пілігрымаў у Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Перад форумам ён разам з групай моладзі прыбыў у Французскую Гвіяну. Маладыя французы перажывалі ў Каен, сталіцы французскага заморскага дэпартаменту, да 21 ліпеня Місійны тыдзень, які папярэднічаў сусветнаму моладзеваму форуму.







All the contents on this site are copyrighted ©.