2013-07-22 12:34:12

Прэзідэнт Бразіліі: гістарычны візіт Папы


RealAudioMP3 Прэзідэнт Бразіліі Дзілма Русэф адзначыла, што візіт папы Францішка на Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра мае “гістарычнае” значэнне для яе краіны і ключавое - для ўсёй Лацінскай Амерыкі. Паводле яе, для Бразіліі, якая ў мінулых тыднях перажыла хвалю пратэстаў, візіт Пантыфіка паспрыяе глыбейшым роздумам над сітуацыяй ў краіне. Гэтыя дэманстрацыі, па словах Дзілмы Русэф, сталі выяўленнем волі маладых людзей, якія хочуць “давесці дэмакратыю да дасканаласці”. “У гэтым кантэксце візіт Папы і яго ўразлівасць на праблемы беднасці, справядлівасці і вяртання да грамадства адкінутых людзей, павінны стаць стымулам для роздумаў над супольнымі каштоўнасцямі талерантнасці, салідарнасці і братэрства”, - падкрэсліла прэзідэнт Бразіліі. Паводле яе, гэта неабходныя каштоўнасці для пабудовы лепшых- Бразіліі, Лацінскай Амерыкі і свету.

У заяве, якую цытуе агенцтва ANSA, яна нагадала аб тым, што на Сусветныя дні моладзі прыедуць у Рыа-дэ-Жанейра сотні тысяч маладых людзей з усяго свету. “Такая вялікая падзея, як і візіт папы Францішка, стануць вялікімі выклікамі, будуць выразам надзеі на справядлівы свет, каб жыў у супакоі, а таксама выразам квітнеючай і згоднай Лацінскай Амерыкі”, - адзначыла прэзідэнт Бразіліі.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.