2013-07-22 12:26:46

Папа з борта самалёта ў “Твітары” – аб радасці хуткай сустрэчы з моладдзю


RealAudioMP3 У сваім акаўнце ў “Твітары ”, звяртаючыся да моладзі, папа Францішак пасля набору самалётам вышыні напісаў 22 ліпеня: “Праз некалькі гадзін прыбуду ў Бразілію, і маё сэрца ўжо поўнае радасці, таму што хутка буду з вамі святкаваць XXVIII Сусветныя дні моладзі”. Наведвальнікаў акаўнта “@Pontifex” на сёння 7 млн. 600 тыс. чалавек. Учора, убачыўшы ў руках маладых вернікаў на плошчы св.Пятра ў Рыме вялізны плакат са словамі: “Добрага падарожжа!”, Папа пасля “Анёл Панскі” моцна падзякваў за цудоўнае пажаданне і папрасіў вернікаў, асабліва маладых, аб інтэнсіўнай малітве напрацягу яго візіту на родны кантынент. Ён заахвоціў усіх вернікаў далучыцца да гэтай "моладзевай пілігрымкі, якая прасякнула ўвесь свет"

А. Мартэцкая







All the contents on this site are copyrighted ©.