2013-07-22 14:02:42

Дабрачынная арганізацыя фінансуе паздку беднай моладзі ў Рыа


RealAudioMP3 Міжнародная дабрачынная арганізацыя “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” вырашыла фінансава дапамагчы моладзі з бедных краін ў іх выдатках, звязаных з паездкай ў Бразілію на Сусветныя дні моладзі. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні арганізацыі, асаблівая дапамога будзе ўдзелена моладзі з Ірака, Лівана, Іарданіі, Ізраіля, Палестыны і асабліва з Егіпта.
Егіпецкая дэлегацыя складаецца з каля ста маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў. Іх будзе суправаджаць законніца Жазэфіна ды Роча, якая нарадзілася ў Бразіліі, але на працягу многіх гадоў жыве ў Каіры. Паводле яе,катэхезы на арабскай мове, якія прамовяць шматлікія біскупы з гэтага рэгіёна свету,падчас Сусветных дзён, стануць добрай нагодай, каб ім сустрэцца з маладымі людзьмі з іншых краін.

“Моладзь зразумее, што значыць належаць да паўсюднага Касцёла”, - сказала законніца. Паводле яе маладыя людзі асабліва адчуваюць сябе блізкімі да папы Францішка, таму што “прыбыў з краіны, так як і яны, якая знаходзіцца на шляху да развіцця”. Моладзь з Егіпта з вялікай пашанай ставіцца і да Папы на пенсіі Бэнэдыкта ХVI, які “так шмат зрабіў добрага для хрысціян Блізкага Усходу”, - адзначыла законніца.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.