2013-07-21 14:05:41

Папа перад “Анёл Панскі”: у хрысціянскім жыцці малітва і дзеянні заўсёды глыбока аб’яднаныя (поўны тэкст)


RealAudioMP3 У нашым хрысціянскім жыцці малітва і дзеянні няхай заўсёды будуць глыбока аб’яднанымі, сказаў папа Францішак падчас сённяшянй малітвы “Анёл Панскі” да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра. Святы Айцец папярэдзіў, што калі ў касцельнай паслузе мы будзем звяртаць ўвагу толькі на тое, каб штосці “зрабіць”, надаваць большую ўвагу рэчам, функцыям, структурам, і забывацца пра цэнтральную ролю Хрыста, тады мы пачынаем служыць сабе самым, а не Богу прысутнаму ў бедным брату. Вітаючы вернікаў Пантыфік папрасіў у іх малітваў за яго першае Апостальскае падарожжа па-за межы Італіі.“Дарагія браты і сёстры- прывітаў Папа вернікаў прысутных на плошчы св. Пятра- таксама і ў гэту нядзелю падчас св. Імшы працягваецца чытанне дзесятага раздзелу з Евангелля паводле Лукі. Сённяшні ўрывак расказвае пра Марту і Марыю. Кім былі гэтыя дзве жанчыны? Марта і Марыя былі сёстрамі Лазара, сваякамі і вернымі вучаніцамі Пана. Яны жылі ў Бетаніі. Святы Лука апісвае іх так: Марыя сядзела каля ног Езуса і “слухала Ягоныя словы”, за тое Марта ж была занятая многімі паслугамі (Лк 10,39-40). Абедзве далі гасціннасць Пану, які быў у дарозе, але рабілі гэта у адрозныя спосабы. Марыя сядзела ля ног Езуса і слухала Яго словы, Марта ж была занята прыслугоўваннем і так была занятая, што падышла да Езуса і сказала: “Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне” (Лк 10,40). Езус адказаў ёй з салодкім дакорам: “Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно” (там 41).

Што хацеў Езус сказаць? Што гэта за рэч, якая нам патрэбная? Перш за ўсё важна зразумець, што не існуе тут кантраст паміж двума стаўленнямі: слуханнем слова Пана, кантэмпляцыяй і канкрэтным служэннем бліжняму. Гэта не два супрацьлеглыя стаўленні, але наадварот, гэта два аспекты, істотныя для нашага хрысціянскага жыцця. Аспекты, якія ніколі не павінны быць аддзелены ад сябе, але перажываныя ў глыбокім адзінстве і гармоніі. Але,чаму тады Езус папракаў Марту, нават калі сваю паслугу выконвала з радасцю? Таму, што лічыла істотным толькі тое, што сама выконвала, значыць, што была занадта занятая і заклапочана справамі, якія трэба было “выканаць”. У хрысціяніна справы служэння і дабрачыннасці ніколі не павінны быць аддзелены ад асноўнай крыніцы ўсіх нашых дзеянняў: значыць слухання Слова Пана і быць- як Марыя, ля ног Езуса, ў стаўленні вучня. І за гэта Езус папракаў Марту.

Таксама ў нашым хрысціянскім жыцці, дарагія браты і сёстры, малітва і дзеянні няхай заўсёды будуць глыбока аб’яднанымі. Малітва, якая не спрыяе канкрэтным учынкам адносна брата беднага, хворага, які патрабуе дапамогі, і апынуўся ў цяжкасці - гэта стэрыльная і няпоўная малітва. Але аналагічным чынам, калі ў касцельнай паслузе мы звяртаем ўвагу толькі на тое, каб штосці “зрабіць”, надаем большую ўвагу рэчам, функцыям, структурам, і забывыаемся пра цэнтральную ролю Хрыста, не адводзім больш часу на дыялог з Ім у малітве, тады пагражае нам тое, што пачынаем служыць сабе самым, а не Богу прысутнаму ў бедным брату. Святы Бэнэдыкт абагульняючы стыль жыцця, паказваў яго сваім законным братам у двух словах: “ora et labora”, маліся і працуй. Гэта з кантэмпляцыі, з моцнага сяброўства з Панам нараджаецца ў нас здольнасць да жыцця і несці любоў Бога, Яго міласэрнасць і пяшчотнасць іншым. Таксама наша праца з бліжнімі ў патрэбе, наша праца ў любові,ва ўчынках міласэрнасці вядуць нас да Пана, таму што мы бачым у Пану нашых патрабуючых братоў і сясцёр.


Папросім Панну Марыю, Маці слухання і служэння, каб навучыла нас паразважаць у нашых сэрцах над Словам Яе Сына, шчырай малітвы, быць заўсёды усё больш і больш уважлівымі да канкрэтных патрэб братоў.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец сардэчна прывітаў ўсіх прысутных на плошчы св. Пятра. Пантыфік папрасіў іх, каб суправаджалі яго малітвай падчас яго першага Апостальскага падарожжа, якое пачнецца заўтра. “Як вам вядома я наведаю Рыа-дэ-Жанейра, з нагоды ХХVIII Сусветных дзён моладзі. Там будзе шмат моладзі з усяго свету. Думаю, што гэту падзею можна назваць Тыднем Моладзі. Галоўнымі дзеючымі асобамі гэтага тыдня будуць маладыя людзі. Усе тыя, хто прыбудзе ў Рыа хочуць пачуць голас Езуса, слухаць Яго: “Пане, што я павінен рабіць са сваім жыццём; якім з’яўляецца мой шлях? Таксама і вы маладыя людзі, што прыбылі на плошчу св. Пятра, задайце тыя самыя пытанні Езусу. Даручым заступніцтву Панны Марыі, так любімай і шанаванай ў Бразіліі гэтыя пытанн; няхай Марыя дапаможа нам на гэтым новым этапе нашай пілігрымкі”.

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі і турыстамі Святы Айцец пажадаў усім добрай нядзелі і смачнага абеду.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.