2013-07-20 10:44:16

Францішак сустрэўся з Бэнэдыктам ХVI перад сваім падарожжам у Бразілію


RealAudioMP3 19 ліпеня, у другой палове дня, папа Францішак наведаў Бэнэдыкта ХVI у кляштары “Mater Ecclesiae”, дзе зараз знаходзіцца Папа на пенсіі. Святы Айцец папрасіў яго аб малітоўнай падтрымцы падчас падарожжа ў Бразілію на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра. Францішак прынёс свайму папярэдніку на Пасадзе св. Пятра праграму падарожжа, а таксама спецыяльны медаль,выдадзены з нагоды гэтага моладзевага форума. Бэнэдыкт XVI паабяцаў Папу Францішку сваю малітву і падзяліўся з ім сваім досведам папярэдніх Сусветных дзён моладзі, якія праходзілі пры яго ўдзеле ў Кёльне, Сіднэі і Мадрыдзе.

Сустрэча распачалася малітвай у капліцы рэзідэнцыі Пантыфіка на пенсіі. Потым адбылася гутарка ў сяброўскай атмасферы, якая трывала больш за паўгадзіны.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.