19 ліпеня ва ўзросце
93 гадоў памёр індыйскі кардынал Сімон Ігнат Пімента, арцыбіскуп Бамбею на пенсіі.
Папа Францішак у спачувальнай тэлеграме на імя цяперашняга кіраўніка архідыяцэзіі
Бамбея, кардынала Асвальда Грасіаса напісаў, што памерлы іерарх меў “высакародную
душу”. Святы Айцец нагадаў “доўгія гады” служэння кардынала Пімента каталіцкай супольнасці,
а таксама яго “верную падтрымку” рымскаму Пантыфіку. На заканчэнне сваёй спачувальнай
тэлеграмы Папа запэўніў аб малітве за памерлага іерарха і просьбе да міласэрнага Бога,
каб “прыняў яго высакародную душу ў радасці і супакоі ў сваё Нябеснае Валадарства”.
Кардынал
Сімон Ігнат Пімента нарадзіўся ў 1920 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1949 г. Бл.
Ян Павел ІІ залічыў яго да Кардынальскай калегіі ў 1988г.
На сённяшні дзень
пасля смерці кардынала Пімента ў Калегію Кардыналаў уваходзяць 204 члены, з якіх 112
не дасягнулі яшчэ 80-гадовага ўзроста.