2013-07-20 11:54:28

Папа: Божы дар міра неабходна ахоўваць


RealAudioMP3 Францішак 19 ліпеня напісаў ліст свайму вікарнаму біскупу для Рымскай дыяцэзіі ў сувязі з 70-годдзем бамбардзіравання Рыму падчас ІІ Сусветнай вайны. Кардынал Агасціна Валіні 19 ліпеня вечарам цэлебраваў урачыстую мемарыяльную Імшу ў базіліцы на могілках Верана. У лісце гаворыцца: “Духоўна спалучаны з Вамі і братамі-капуцынамі, якія сабраліся ў базыліцы св. Лаўрэнція за мурамі на малітоўны ўспамін гвалтоўных бамбардзіровак 1943г.”
Францішак падкрэсліў драматызм кожнай вайны, якая “сее смерць і разбурэнне”, прыгадаў постаць Пія ХІІ, якога назваў “айцом спачування і прадбачання”. Ён цытуе Пія ХІІ са звароту праз радыё Ватыкана яшчэ ў 1939г.: “Нічога не згублена праз мір, але праз вайну можа быць згублена ўсё”.
У 1943, сярод палаючых руін Пій XII падтрымаў разгубленых і напалоханых людзей, адзначыў Францішак.Наступнік св. Пятра ХХІ стагоддзя прыпомніў мужнасць папярэдніка, які адразу ж без суправаджэння прыбыў на месца бамбардзіроўкі. “Таксама і ў гэты момант ён выявіў сабе як клапатлівы пастыр",- сцвердзіў Папа. Разам з ім Францішак аддаў даніну павагі ўсім біскупам, святарам, законнікам і законніцам Рыма і ўсёй Італіі, якія ў цяжкія гады вайны "загойвалі духоўныя і цялесныя раны і неслі дапамогу тым, хто згубіў дах над галавой”. Францішак нагадвае ў сваім лісце таксама біскупа Манціні, будучага папу Паўла VI, які і ў гэты драматычны момант быў побач Святога Айца.
На заканчэнне Францішак перакідае мост праз дзесяцігоддзі: “Мір – гэта дар Божы, які павінен і сёння знаходзіць адкрытыя для яго прыняцця сэрцы, каб працавалі і ставаліся будаўнікамі згоды і міра”.

А. Мартэцкая







All the contents on this site are copyrighted ©.