2013-07-20 14:58:13

Кс.Ламбардзі: праца рэферэнтнай камісіі будзе складанай


RealAudioMP3 Папская камісія па арганізацыі эканамічна-админістратыўных структур Святога Пасаду, якую 18 ліпеня стварыў Папа, з’яўляецца “рэферэнтнай”, як і тая, якую 24 чэрвеня ўстанавіў Святы Айцец для Інстытута рэлігійных спраў, паінфармаваў кіраўнік Залы Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён дадаў, што Камісія павінна вывучыць архівы на ўсіх носьбітах – папяровых і лічбавых. Аналіз і ацэнка дзейнасці такіх ватыканскіх устаноў, як Губернатарат, Адміністрацыя маёмасці Апостальскай Сталіцы і іншых устаноў, якія валодаюць нерухомай і рухомай маёмасцю, войдзе ў справаздачу. Гэта тычыцца тых ўстаноў, у якіх ужо зараз праводзіцца маніторынг і кантроль з боку Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы, паясніў езуіт. “Такім чынам, Камісія мае прынесці метадалагічную дапамогу і стварыць дакладныя крытэры працы для спрашчэння і рацыцянальнай рэарганізацыі існуючых органаў Святога Пасаду”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што Камісія будзе пастаянна супрацоўнічаць з групай кардыналаў, створанай папам Францішкам для распрацоўкі плану рэфармавання Рымскай курыі. “Гэта важны пункт", - сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. “Новая Камісія ніякім чынам не падмяняе Раду з 8 кардыналаў, працу якой Папа адобрыў у мінулых днях”, - паінфармаваў святар.

А. Мартэцкая







All the contents on this site are copyrighted ©.