2013-07-20 11:48:20

Ватыкан: Францішак сустрэнецца з сем’ямі свету


RealAudioMP3 Папская рада па справах сям’і паінфармавала на сваім сайце ў інтэрнэце, што папа Францішак два разы сустрэнецца з сем’ямі, якія прыбудуць з цэлага свету ў Рым у рамках пілігрымкі Года веры. Пілігрымка запланавана на апошнія выходныя кастрычніка. Паводле ватыканскай дыкастэрыі, у суботу 26 кастрычніка яе ўдзельнікі пройдуць вуліцамі Вечнага Гораду, пачынаючы з “Piazza del Popolo” (Плошчы народаў), каб затым прыбыць на плошчу св. Пятра. Тут у другой палове дня пройдзе сустрэча з Пантыфікам, падчас якой сем’і з цэлага свету падзеляцца радасцю супольна вызнаванай веры і досведам шчасця сямейнага жыцця. Сустрэча завершыцца 27 кастрычніка св. Імшой, якую ўзначаліць Пантыфік на плошчы св. Пятра.

Папская рада па справах сям’і паінфармавала, што на пілігрымку ў Рым запрошаны сем’і разам з дзецьмі, бабулямі і дзядулямі. Свой ўдзел трэба пацвердзіць праз інтэрнэт на партале дыкастэрыі да канца верасня гэтага года.








All the contents on this site are copyrighted ©.