2013-07-20 11:07:15

Бразілія: на СДМ прыбудзе моладзь з Кітая і Кубы


RealAudioMP3 На Сусветныя дні молавдзі прыбудзе таксама невялікая дэлегацыя Кітая. Апошні раз моладзь гэтай краіны была на моладзевай сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ у Маніле ў 1995 г. Аднак тады члены кітайскай дэлегацыі не прынялі ўдзелу ў св. Імшы з-за прысутнасці на ёй шматлікай моладзі з Тайваня, якія трымалі ў руках сцягі сваёй краіны. На гэты раз, у Рыа-дэ-Жанейра прыбудуць прадстаўнікі з 10-ці дыяцэзій Кітая. Моладзь назвала сваю групу “Аб’яднанне”. Гэта таму, што сярод іх ёсць прадстаўнікі як з катакомбнага Касцёла, так і з афіцыйнага, прызнанага дзяржавай

Таксама ў Рыа-дэ-Жанейра прыбудзе дэлегацыя моладзі з другой камуністычнай краіны, Кубы. Група будзе складацца з 55-ці чалавек: біскупа, чатырох святароў, двух законніц і 48 маладых католікаў, якія прадстаўляюць 11 дыяцэзій вострава. Усе выдаткі, звязаныя з гэтым падарожжам, узяў на сябе Касцёл. “Кубінская дэлегацыя - малая ў параўнанні з іншымі краінамі, але нашы маладыя людзі вязуць вялікую надзеяю”, - сказала законніца Сусана Марыя Марэна, адказная ад імя Канферэнцыі біскупаў за падрыхтоўку кубінскай моладзі да Сусветных дзён моладзі.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.