Папа выказаў спачуванні пацярпелым у аварыі ўдзельнікам Сусветных дзён моладзі
Святы Айцец выказаў
спачуванні ў сувязі з учарашняй аварыяў у Французскай Гвіяне з маладымі пілігрымамі
з Парыжа, якія кіраваліся на Сусветныя дні моладзі. Папа выказаў свой глыбокі смутак
і падтрымку сям’і аднаго загінуўшага юнака і запэўніў пацярпелых у сваёй малітве.
У аварыю трапіў аўтобус з групай маладых французскіх пілігрымаў з Парыжа, якія рыхтаваліся
прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Юнаку, які загінуў, быў 21
год, шэсць пілігрымаў атрымалі раненні. У цяжкім стане знаходзіцца кіроўца аўтобуса
і дзве асобы з грузавіка, што сутыкнуўся з ім. Усяго ў аўтобусе знаходзілася 23 асобы.