2013-07-16 14:00:04

Кардынал Вэльё з крытыкай у бок італьянскіх уладаў


RealAudioMP3 “Думаць, што пераўзыходжу іншага толькі з-за колеру скуры – гэта жудасць і зверства”, - сказаў кардынал Антоніа Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, у інтэрв’ю італьянскай “Messaggero”. Нянавісць да іншых – гэта спакуса, якая, на жаль, пастаянна хаваецца за вуглом. Іерарх пракаментаваў нядаўняе выказванне аднаго з італьянскіх міністраў супраць эмігрантаў. Кардынал падкрэсліў, што Італія заўсёды паказвала прыклад краіны з вялікім сэрцам, прымаючы людзей розных нацыянальнасцяў і колеру скуры. Гэта падкрэсліў і папа Францішак сваім візітам на Лампедузу.

Эміграцыя, патлумачыў кардынал Вэльё, можа “генераваць праблемы, і ніхто не адмаўляе гэтага, але гаворка ідзе аб інвеставанні рэсурсаў і энергіі ў інтэграцыю”. “Эмігранты такія ж людзі, са сваёй гісторыяй”, - падкрэсліў ён. Злачынства нелегальнай эміграцыі, заключыў пурпурат, змяшчаецца ў “няправільным вымярэнні”, у канцэпцыі, нявартай чалавека. Гэта няправільна, падкрэсліў ён, што эмігрант без дакументаў прыраўноўваецца да злачынцы. Такое заканадаўства не спрыяе дабру чалавека і грамадства, заключыў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.