2013-07-15 13:37:10

Святы Пасад спрабуе ўзяць усё лепшае, што чалавецтва асягнула ў сферы права


RealAudioMP3 Некалькі дзён таму папа Францішак прыняў законы, якія ўняслі змены ў сістэму ватыканскага крымінальнага правасуддзя. Сярод новаўвядзенняў – адмена пажыццёвага зняволення і замена яго пакараннем у выглядзе 35 гадоў пазбаўлення волі. Таксама было ўведзена больш жорсткае пакаранне за злачынствы супраць дзяцей, у тым ліку за дзіцячую парнаграфію, і акрэслены ўмовы страты імунітэту супрацоўнікамі Рымскай курыі, у тым ліку ватыканскімі дыпламатамі і свецкімі супрацоўнікамі Дзяржавы Ватыкан. Антоніа Марыя Баджа, выкладчык палітычнай філасофіі ва ўніверсітэцкім інстытуце “Sophia” у італьянскім Лапіана, заўважыў, у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што набор законаў, прынятых у апошнія дні, паказваюць пераемнасць і выкарыстанне таго, што было зроблена падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI. Гэта не проста асабісты акт Папы, бо папраўкі былі распрацаваны Папскай камісіяй, гэта імкненне з боку Святога Пасаду рэалізаваць шматлікія міжнародныя канвенцыі.

З прыняццем трох новых законаў Апостальская Сталіца зрабіла спробу выкарыстаць ўсё лепшае, што чалавецтва асягнула ў сферы права ў апошнія гады, маючы на ​​ўвазе агульнае дабро, у што ўпісваецца і барацьба супраць адмывання грошай, тэрарызму, незаконнага абароту грашэй, карупцыі.

Ліквідацыю пажыццёвага зняволення правазнаўца назваў “прынцыпам цывілізацыі”, уключаным у кантэкст евангельскай міласэрнасці. Гэта пацвярджэнне таго, аб чым так шмат у апошні час кажа папа Францішак: быць адкрытымі для прабачэння, якое не выключае справядлівасці. Таксама новы ватыканскі закон аб абароне дзяцей; на думку прафесара Баджа, пасля драмы са злоўжываннямі святароў, Касцёл, у параўнанні з іншымі дзяржавамі і буйнымі арганізацыямі, “прыняў меры значна больш эфектыўныя і значна мацнейшыя” у гэтай сферы.

Адмена імунітэту ватыканскіх супрацоўнікаў правазнаўца назваў “вельмі моцным сігналам”, які пацвярджае гатоўнасць адмовы перад абліччам права ад любых прывілеяў, якія дазваляюць сабе іншыя дзяржавы. Касцёл ясна заявіў, што ніхто, нават самыя высокапастаўленыя асобы, не стаяць вышэй за закон.

На думку спецыяліста па палітычнай філасофіі, вытыканскае заканадаўства зрабіла крок наперад да больш “свецкай” юстыцыі. Бо адасобленасць, канфідэнцыйнасць і замкнёнасць – гэта не хрысціянскія паняцці, у тым ліку і ў сферы права, - лічыць эксперт.







All the contents on this site are copyrighted ©.