2013-07-13 10:45:56

“Твіт” Папы: імкнуцца зрабіць нешта канкрэтнае кожны дзень


RealAudioMP3 Святы Айцец зноў звярнуўся да тэматыкі “Года веры”. Францішак змясціў свой чарговы “твіт”, у якім запрсціў сваіх чытачоў карыстацца тымі магчымасцямі, якія дае гэты адмысловы час. “У “Год веры” давайце імкнуцца зрабіць нешта канкрэтнае кожны дзень, каб лепш пазнаць Езуса Хрыста”, - напісаў Папа ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы. Пантыфік не ўпершыню за апошні час тлумачыць маладым людзям, а менавіта яны складаюць большасць наведавальнікаў “Твітэру” Святога Айца, ідэю і пасланне “Года веры”. 7 чэрвеня ў Ватыкане, на сустрэчы з навучэнцамі езуіцкіх школ Італіі і Албаніі, Францішак казаў, што пошук веры – гэта мастацтва бачыць накірунак, гарызонт, бароцца са стомленасцю, не баяцца няўдач і ўпадкаў. Папа даў параду тым, хто шукае Бога, ніколі не ісці па гэтым шляху ў адзіночку; трэба крочыць разам, перш за ўсё з сябрамі, якія дапамогуць знайсці тое, да чаго імкнемся, казаў падчас той сустрэчы Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.