Старшыня Ватыканскага трыбуналу: змены законаў незалежныя ад вонкавых уплываў
Прафесар Джузэпэ Дала
Торэ, старшыня Ватыканскага трыбуналу, даў паясненні да паправак у прававыя дакументы,
зацверджаныя папам Францішкам. Юрыст падкрэсліў, што такія мадыфікацыі не з’яўляюцца
прамым адказам на супрацоўніцтва з MONEYVAL, рабочай групай Савета Еўропы. Іншыя новыя
законы як адказ на праблемы, узнятыя гэтымі міжнароднымі антыкрымінальнымі арганізацыямі,
знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі. Створаныя папраўкі ўваходзяць ў працэс агульнай
мадэрнізацыі Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў і іншых дакументаў
горада-дзяржавы Ватыкан і Святога Пасаду.Яны датуюцца 1929 годам, паясніў ён. “Я
думаю, адразу пасля летняга водпуску адбудуцца зноў умяшанні ў тэксты законаў па праблемах
не відавочна крымінальных, але тых, якія ўсё ж будуць мець дачыненне да фінансавай
дзейнасці, адмывання грошай, барацьбы з тэрарызмам і некаторых іншых аспектаў”, -
адзначыў юрыст. Тлумачачы законы, якія ўжо ўвойдуць у сілу з 1 верасня, старшыня
Ватыканскага трыбуналу сцвердзіў, што, напрыклад, выпадак з апублікаваннем закрытых
дакументаў прымусіў “прыкласці руку” да выпрацоўку дадатковых норм для вядзення допытаў
і іншых працэсуальных працэдур. “Мы надалі ім больш дакладную канфігурацыю”,- адзначыў
юрыст. “Хто б ні быў, калі незаконна атрымаў ці аб’явіў навіны або аддаў дакументы,
якія забаронены да публікацыі, будзе пакараны зняволеннем ад 6 месяцаў да 2 гадоў
ці штрафам ад 1тыс. да 5тыс. еўра. Што тычыцца вестак ці дакументаў, што кранаюць
фундаментальныя інтарэсы альбо дыпламатычныя адносіны Святога Пасаду ці дзяржавы,
уступае ў сілу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 4 да 8 гадоў”, - патлумачыў
старшыня Ватыканскага трыбуналу.