2013-07-12 14:35:48

Бразілія: візіт Францішка будзе шостым у гісторыі краіны


RealAudioMP3 Папа Францішак, які сваё першае Апостальскае падарожжа па-за Італію здзейсніць у Бразілію, стане трэцім Пантыфкам, які наведае гэту лацінаамерыканскую краіну ў апошніх 33-х гадах . Раней яго наведалі яе бл. Ян Павел ІІ: у 1980 г., 1982 і 1997 г.і папа на пенскіі Бэнэдыкт ХVI у 2007 г. Рыа-дэ-Жанейра, дзе 22-28 ліпеня пройдзе моладзевы форум, ужо чацвёрты раз прыме Наступніка св. Пятра. Апарэсіда, дзе знаходзіцца славуты санктуарый “De Nossa Senhora” прыме ўжо трэці раз Пантыфіка. Раней тут былі Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт ХVI, а Францішак наведае гэты санктуарый ўпершыню ў якасці Папы 24 ліпеня гэтага года.

30 чэрвеня вернікі Бразіліі святкавалі першы візіт Рымскага Папы ў іх краіну, які здзейсніў 33 гады таму,у 1980 г. бл. Ян Павел ІІ.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.