Для сотняў тысяч маладых
католікаў з усяго свету на гэтым тыдні пачынаецца зваротны адлік часу да Сусветных
дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Форум папярэдзіць місійны тыдзень – з 16 па 20 ліпеня
– які пройдзе ў бразільскіх дыяцэзіях. Гісторыя сусветнага форуму ўзыходзіць да ініцыятывы
Яна Паўла II. З 1986 г. раз у два-тры гады маладых хрысціян з усіх частак свету запрашаюць
на міжнародную сустрэчу. Першыя Дні прайшлі ў Рыме. Часам правядзення з’яўляюцца,
як правіла, ліпень або жнівень.
Ян Павел II, падчас свайго 27-гадовага пантыфікату,
запрашаў моладзь на Сусветныя дні дзевяць разоў. Унікальным быў форум у 1991 г., які
сабраў больш за мільён маладых людзей, каля 90% з якіх былі з краін былога савецкага
блоку. Бэнэдыкт XVI правёў ХХ-ыя Сусветныя дні моладзі ў Кёльне. 1,5 млн. асоб сабралася
ў 2005 г. разам. Затым былі форумы з удзелам Пантыфіка на пенсіі ў Сіднэі і Мадрыдзе.
Сёлетняя міжнародная сустрэча ў Рыа стане для папы Францішка першым замежным падарожжам,
як гэта было ў выпадку Бэнэдыкта XVI у 2005 г.
Першыя Сусветныя дні моладзі
за межамі Еўропы ў 1987 г. адбыліся ў Буэнас-Айрэсе. Мільёны пілігрымаў сабраліся
тады ў сталіцы Аргенціны. Гэты рэкорд пабіла толькі Маніла, у якую ў 1995 г. прыбыло
4 млн. юнакоў і дзяўчат. Суадносіны паміж месцам правядзення форуму збалансаваныя.
7 сустрэч прайшло ў Еўропе, і 6 – з улікам сёлетняй – на іншых кантынентах.