2013-07-10 13:55:14

Святы Айцец заклікаў не шукаць камфорту ў хрысціянскім жыцці


RealAudioMP3 Сёння, калі Касцёл узгадвае чатырох жанчын мучаніц, Святы Айцец скіраваў сваё чарговае паведамленне ў “Твітэры”. “Калі мы хочам наследаваць Хрыста, мы не можам шукаць камфортнага і спакойнага жыцця. Гэта будзе патрабавальнае жыццё, але поўнае радасці”, - напісаў Францішак да сваіх прыхільнікаў у сацыяльнай сетцы. Святыя, якіх 10 ліпеня ўзгадвае Касцёл, гэта: Руфіна, Сэконда, Анатоля і Вікторыя – чатыры маладыя рымскія мучаніцы трэцяга стагоддзя, якія не паддаліся ціску з боку сваіх нарачоных язычнікаў, што хацелі прымусіць іх адмовіцца ад сваёй хрысціянскай веры. У выніку маладыя жанчыны былі па-зверску забітыя за сваю веру. На акаўнце Святога Айца @Pontifex у “Твітэры” на дадзены момант зарэгістравана каля 7,5 млн. карыстальнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.