2013-07-10 15:38:04

Пантыфік выказаў падтрымку пацярпелым у катастрофе


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў сваю блізкасць ахвярам катастрофы ў канадскім Ляк-Межанцік. Ён запэўніў у сваёй малітве сем’і загінуўшых і выказаў ім сваё спачуванне. Францішак засведчыў сваю салідарнасць з параненымі ў катастрофе і папрасіў усіх, хто задзейнічаны ў яе ліквідацыю, дапамагчы пацярпелым. У знак суцяшэння, Святы Айцец удзяліў спецыяльнае апостальскае благаслаўленне ўсім асобам, якіх кранула гэта трагедыя, гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.

Цягнік, які перавозіў 73 цыстэрны з нафтай, пацярпеў крушэнне ў горадзе Ляк-Межанцік у ноч на 6 ліпеня, на месцы аварыі адбыўся выбух і ўспыхнуў моцны пажар, які перакінуўся на бліжэйшыя дамы. Каля 100 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак, у паліцыі не выключаюць, што яны маглі загінуць.







All the contents on this site are copyrighted ©.