2013-07-08 10:10:22

Візіт Папы на Лампедузу: у апошнюю хвіліну, першы афіцыйны, без сустрэч з палітыкамі


RealAudioMP3 Францішак едзе на Лампедузу, каб аплакваць памерлых, - сказаў асабісты сакратар Пантыфіка, кс. прэлат Альфрэд Хуэрэб. Прысутнасць Папы, на яго думку, з’яўляецца жэстам, дэманструючым, што апроч італьянскай Поўначы, дзе багатыя жывуць, адкрыта марнуючы багацці, ёсць таксама і Поўдзень, куды прыбываюць эмігранты, кінуўшы ўсё, каб знайсці шчасце, але сустракаюць смерць. Гэта паездка, арганізаваная ў “апошнюю хвіліну”, стане першым афіцыйным візітам Францішка. Цікава, што аб сваім рашэнні наведаць Лампедузу Пантыфік паведаміў непасрэдна мясцовага арцыбіскуп Франчэска Монтэнэгра, не карыстаючыся каналамі Дзяржсакратарыяту. А ў праграме візіту не пазначаны сустрэчы з дзяржаўнымі органамі або італьянскай біскупскай канферэнцыяй. Святы Айцец наведае Лампедузу 8 ліпеня. Ён сустрэнецца з афрыканскімі бежанцамі і адправіць св. Імшу.

Святы Айцец хоча нагадаць свету, што так шмат афрыканцаў – ахвяраў вайны і нелегальных эмігрантаў – загінулі ў Міжземным моры, спрабуючы дабрацца да Еўропы праз Лампедузу. Гэта значны жэст, які павінен мабілізаваць мясцовыя і міжнародныя інстытуты, абыякавыя да гэтых марскіх трагедый, пракаментаваў візіт Святога Айца кардынал Антоніа Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

Усяго два месяцы таму, Папа заклікаў урады, заканадаўцаў і міжнародныя супольнасці да паляпшэння становішча бежанцаў, шляхам прыняцця эфектыўных ініцыятыў, накіраваных на забеспячэнне абароны іх годнасці, паляпшэння якасці іх жыцця і супрацьстаянне сучасным формам пераследу, прыгнёту і рабства.

Ідэя наведвання Лампедузы ў Францішка ўзнікла пасля навіны аб нядаўнім чарговым патапленні карабля з эмігрантамі. Выбар Лампедузы ў якасці першага падарожжа пантыфікату кажа больш, чым любыя словы, напісала ватыканская “L’Osservatore Romano”.

Пробашч Лампедузы у інтэрв’ю агенцтву “SIR” выказаў радасць мясцовай супольнасці папскім візітам. “Мара споўнілася”, - сказаў кс. Стэфана Настазі. Ён паведаміў, што стадыён, на якім адбудзецца набажэнства з Папам, можа змясціць ад 5 да 10 тыс. чалавек. Арцыбіскуп Монтэнэгра ў сваю чаргу адзначыў, што візіт Святога Айца на Лампедузу дапаможа мясцовым жыхарам “прачытаць гісторыю вачыма Бога”.







All the contents on this site are copyrighted ©.