2013-07-07 12:57:09

Святы Айцец пракаментаваў выданне энцыклікі


RealAudioMP3 Пантыфік пракаментаваў выданне сваёй першай энцыклікі. 7 ліпеня, пасля малітвы “Анёл Панскі”, ён нагадаў, што працу над дакументам з нагоды “Года веры” пачаў яго папярэднік, Бэнэдыкт XVI, у якасці сваіх далейшых разважанняў пра любоў і надзею (Папа на пенсіі выдаў тры энцыклікі: “Deus Caritas Est” (Бог ёсць любоў), Spe Salvi (Збаўленыя надзеяй) і Caritas in Veritate (Любоў і ісціне). “Я прыняў гэту цудоўную працу і прывёў да завяршэння”, - сказаў папа Францішак. Пантыфік прапанаваў энцыкліку “Святло веры” усяму народу Божы, паколькі кожны хрысціянін сёння павінен ісці да асноў сваёй веры, паглыбляць яе, і супастаўляць з сучаснымі праблемамі. На думку Святога Айца, энцыкліка, “у некаторых частках, можа быць карыснай для тых, хто шукае Бога і сэнсу жыцця”.

Энцыкліка “Lumen Fidei” убачыла свет 5 ліпеня 2013 г. Дакумент, адрасаваны біскупам, святарам, дыяканам, законнікам і ўсім свецкім вернікам, уключае ў сябе чатыры раздзелы і ўступ. Папа адзначае, што пастаўленая пад пытанне ў сучасным свеце вера, патрэбна чалавеку як святло, якое дазваляе адрозніваць дабро ад зла. Энцыкліка мае сваёй мэтай умацаваць адрасатаў у веры, што асабліва актуальна ў перажываны цяпер у Касцёле “Год веры”, абвешчаны ў 50-годдзе адкрыцця II Ватыканскага Сабору.







All the contents on this site are copyrighted ©.