2013-07-05 12:23:32

Святы Айцец: твор мастацтва – гэта запрашэнне да разважання і малітвы


RealAudioMP3 5 ліпеня ў Ватыкане, каля будынку Губернатарата, была адкрыта скульптура св. Міхала Арханёла, апекуна Паўсюднага Касцёла і Дзяржавы Ватыкан. На цырымоніі прысутнічалі Францішак і Бэнэдыкт XVI. Менавіта Папа на пенсіі падчас свайго пантыфікату зацвердзіў ініцыятыву ўстаноўкі манументу, аб чым нагадаў у сваёй прамове цяперашні Пантыфік. Ён адзначыў, што твор мастацтва, гэта не толькі прыгожая аздоба, але і “запрашэнне да разважання і малітвы”.

Св. Міхал змагаецца, каб аднавіць Боскае правасуддзе, абараняе народ Божы ад ворагаў, і, перш за ўсё, д’ябла. Новая скульптура, паводле Папы, будзе нагадваць, што зло пераможана, а збаўленне было дасягнута раз і назаўжды праз кроў Хрыста. Манумент з’яўляецца таксама напамінам, што ў сваім падарожжы праз жыццёвыя выпрабаванні чалавек не самотны, яго суправаджаюць і падтрымліваюць Божыя Анёлы. Давяраючы Дзяржаву Ватыкан св. Міхалу Арханёлу, мы просім абараніць нас ад злога і выкінуць яго, сказаў на заканчэнне Папа.

Аўтарам манументу з’яўляецца італьянскі скульптар Джузэпэ Антоніа Ламускіа, які выйграў міжнародны конкурс, абвешчаны Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан, на лепшы праект фігуры св. Міхала Арханёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.