2013-07-05 12:00:22

Папа ў сваёй першай энцыкліцы: сэрца веры – надзея


RealAudioMP3 “Lumen Fidei” – святло веры – гэта назва першай энцыкліцы папы Францішка. Яна ўбачыла свет 5 ліпеня 2013 г. Адрасаваны біскупам, святарам, дыяканам, законнікам і ўсіх свецкім, дакумент, - тлумачыць папа Францішак – “амаль поўнасцю” быў напісаны Бэнэдыктам XVI. У першапачатковы “праект” цяперашні Пантыфік зрабіў “некаторы ўнёсак”. Мэтай энцыклікі з’яўляецца аднаўленне веры, як святла, здольнага асвятляць усё чалавечае існаванне. Той, хто верыць, ніколі не самотны, таму што вера з’яўляецца агульным дабром, якое дапамагае будаваць грамадства, даючы надзею. І гэта сэрца таго, што хрысціянская традыцыя называе святлом веры – “Lumen Fidei”. У сучасную эпоху, як піша Папа, калі верыць, адзначае шукаць, а вера разглядаецца як пагроза для свабоды чалавека, важна давяраць і спадзявацца, пакорна і з мужнасцю, міласэрнай любові Бога, якая выпраўляе скажэнні нашай гісторыі.

Надзейны сведка веры – гэта Езус, праз якога Бог дзейнічае ў гісторыі. Як і ў рэальным жыцці мы давяраем архітэктару, фармацэўту, адвакату, бо яны ведаюць рэчы лепш за нас, таксама ў веры мы давяраем Хрысту, эксперту ў Божых справах. Вера без ісціны – не збавіць. - піша Пантыфік - Застаецца толькі прыгожая казка, асабліва сёння, калі мы перажываем крызіс ісціны, калі чалавек верыць толькі ў тэхналогіі або асабістую праўду, калі, баючыся фанатызму, аддаецца перавага рэлятывізму. Наадварот, вера не з’яўляецца бескампраміснай, веруючы – не высакамерны: ісціна, што зыходзіць ад Божай любові, не навязвае сябе праз насілле, не цісне на асобу, наадварот, робіць магчымым дыялог паміж верай і розумам.

Евангелізацыя сёння проста неабходна - піша Святы Айцец у сваёй першай энцыкліцы - Трэба, каб святло Езуса ззяла на тварах хрысціян і перадавалася з пакалення ў пакаленне, праз сведкаў веры. Але асаблівым чынам, вера перадаецца праз сакрамэнты, такія як хрост і Эўхарыстыя, і праз “Сімвал веры” і “Ойча наш”, у якіх вернік вызнае праўду, на якую глядзіць вачамі Хрыста. Вера адна, напісаў Папа, а адзінства веры з’яўляецца адзінствам Касцёла.

Таксама існуе моцная сувязь паміж верай і асягненнем агульнага дабра: вера робіць моцнай сувязі паміж людзьмі і ставіць сябе на службу справядлівасці, законнасці, міру. Яна не аддаляе нас ад свету. Калі мы выдаляем яе з нашых асяроддзяў, мы застаемся аб’яднанымі толькі праз страх або асабістую карысць. Вера асвятляе сям’ю, заснаваную на сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, асвятляе асяроддзе маладых людзей, якія хочуць “вялікага жыцця”, асвятляе прыроду і дапамагае нам паважаць яе, каб “знайсці мадэлі развіцця, якія засноўваюцца не толькі на карыснасці або прыбытку, але лічаць стварэнне дарам”. Нават пакуты і смерць атрымліваюць сэнс у даверы да Бога, піша Папа: чалавеку, які пакутуе, Пан не дае вытлумачэння усяго, але прапануе яму сваю прысутнасць і суправаджэнне.

“Не дазволім, каб у нас скралі надзею, не дазволім, каб яе знішчылі скарацечныя рашэнні і прапановы, якія не дазваляюць нам ісці па шляху, “размываюць” час, ператвараючы яго ў прастору. Час заўсёды перавышае прастору. У прасторы крышталізуюцца праекты, час жа заўсёды накіраваны ў будучыню і мабілізуе, каб ісці з надзеяй”, - напісаў у апошніх радках энцыклікі “Lumen Fidei” папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.