2013-07-05 15:15:47

Адкрыта дарога да кананізацыі Яна Паўла ІІ і Яна ХХІІІ


RealAudioMP3 Папа Францішак зацвердзіў цуд праз заступніцтва бл. Яна Паўла ІІ і абвясціў аб скліканні кансісторыя па кананізацыі двух Пантыфікаў – Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. “Адкрытай дарогай да кананізацыі бл. Яна XXIII” назваў жэст Святога Айца кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Да Пантыфіка, які склікаў ІІ Ватыканскі Сабор, была ўжыта надзвычайная форма, якая прадугледжвае неабавязковасць цуду для абвяшчэння святым. Рашэнне аб “спрошчанай працэдуры” прыняў асабіста Францішак. Пакуль няма згадкі пра дату кансісторыя. Кс. Ламбардзі не выключае, што дзве кананізацыі могуць быць спалучаны і адбудуцца да канца года. Але канчатковае рашэнне па гэтым пытанням будзе прынята на кансісторыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.