2013-07-03 13:38:49

Экуменічнае даследаванне: маштабы пераследу хрысціян пашыраюцца


RealAudioMP3 З 2007 г. колькасць краін, якія выкарыстоўваюць абмежаванні ў дачыненні да членаў рэлігійных супольнасцяў павялічылася са 147 да 160. Гэта вынікае з “Экуменічнага дакладу аб рэлігійнай свабодзе хрысціян ва ўсім свеце”. Ахвярамі рэпрэсій становяцца галоўным чынам хрысціяне, але не толькі, таксама сікхі, яўрэі, індусы, члены традыцыйных афрыканскіх і кітайскія рэлігій. У дакладзе, апублікаваным на гэтым тыдні, даецца сумесная ацэнка сітуацыі з рэлігійнай свабодай з боку нямецкага каталіцкага епіскапату і Рады Евангелічнай Царквы Германіі. У ім падкрэсліваецца, што выкараненне рэлігійных пераследаў з’яўляецца хрысціянскім абавязкам і павінна здзяйсняцца сумеснымі намаганнямі хрысціян усіх канфесій.

На прэзентацыі дакументу эксперты па правах чалавека падкрэслівалі, што Блізкі Усход і Паўночная Афрыка з’яўляюцца найбольш пацярпелымі рэгіёнамі з пункту гледжання абмежаванняў свабоды рэлігіі з боку дзяржавы. Непакой аўтараў дакладу выклікае сітуацыя ва Усходняй Еўропе, але і ў заходняй яе частцы ўсё часцей прымаюцца абмежавальныя для рэлігійнай свабоды меры.

У 64 краінах існуюць вялікія або вельмі вялікія абмежаванні рэлігіі праз дзеянні дзяржавы, вынікае з навуковага даследавання. Тут называюцца краіны з вялікай колькасцю насельніцтва, такія як Кітай, Індыя і Расія, дзе каля 70% насельніцтва падвяргаецца абмежаванням у моцнай ступені. У 157 краінах законы абмяжоўваюць свабоду рэлігіі або зусім выключаюць яе. У 38 краінах дзяржава перашкаджае свабоднай змене рэлігійнай прыналежнасці. У 77 краінах была зарэгістравана сацыяльная варожасць у адносінах да вернікаў. Згодна з вынікамі даследавання, гэта асабліва небяспечна для хрысціян, перш за ўсё, калі яны з’яўляюцца меншасцю ў той ці іншай краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.