2013-07-01 13:01:10

Францішак: прасіце і атрымаеце ў Бога дараванне


RealAudioMP3 Хрысціянін павінен звяртацца да Бога з адвагай, нават з настойлівасцю,як Абрагам, які бараніў Садом ад разбурэння, сказаў папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты 1 ліпеня. У сваёй гаміліі Пантыфік паразважаў над урыўкам з Першай кнігі Валадарстваў. “Абрагам адчуваў у сабе сілу, каб пагутарыць сам-насам з Панам і імкнуўся абараніць гэты горад”,- патлумачыў Пантыфік і дадаў, што Абрагам гаварыў з Панам з настойлівасцю. Папа нагадаў, што сам Езус нам кажа, што мы павінны моцна ўпрошваць, як напрыклад удава - суддзю, ці як той чалавек, які прышоў ноччу і настойліва стукаў у дзверы сябра. “Так нас навучае Езус, які хваліць сіра-фінікійскую жанчыну, якая настойліва просіць у Яго аздараўлення для сваёй дачкі ”, - адзначыў Папа. Паводле Святога Айца, настойлівасць, нават калі дакучае, “гэта малітва”. “Яна стамляе, гэта праўда, але гэта малітва, дзякуючы якой мы можам атрымаць ласку і дараванне ў Бога”, - сказаў Святы Айцец.

“Пераканаць Пана праз цноты ўласцівыя Яму самому! Гэта выдатна! Просьбы Абрагама кранаюць сэрца Бога; і Езус вучыць нас таму ж.Наш Нябесны Айцец ведае нашы справы, Айцец дасылае дождж і на справядлівых і на грэшнікаў, таксама і сонца - на справядлівых і грэшнікаў. (...) Упрошваць - значыць весці перамовы з Панам, нават з пагрозай апынуцца ў невыгодным становішчы перад Ім. Упрошваць - гэта славіць Пана ў яго дабрачыннасцях і казаць Яму, каб гэтыя прыгожыя рэчы паслаў на нас. Ён вельмі міласэрны, вельмі добры, таму дапаможа нам”, - сказаў Святы Айцец.

На заканчэнне Папа заклікаў вернікаў, каб сёння ўзялі ў рукі Біблію і ўважліва аднесліся да102 Псальм, які чытаецца падчас сённяшняй св. Імшы.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.