2013-07-01 13:37:41

Францішак наведае італьянскі востраў Лампедузу


RealAudioMP3 8 ліпеня папа Францішак наведае італьянскі востраў Лампедузу, паінфармавала сёння Зала Друку Апостальскай Сталіцы. На ім прабывае шмат эмігрантаў, якія шукаюць прытулку ў Італіі і Еўропе. У спецыяльным паведамленні адзначаецца, што Францішак узначаліць св. Імшу на мясцовым стадыёне і сустрэнецца з уцекачамі і жыхарамі вострава. Папа глыбока занепакоены нядаўняй трагедыяй імігрантаў з Афрыкі, якія, шукаючы лепшай будучыні, загінулі ў выніку аварыі на Міжземным моры не даплыўшы да Лампедузы. “Святы Айцец жадае памаліцца за тых, хто страціў жыццё ў моры, наведаць тых, хто выжыў і прысутных на востраве ўцекачоў, а таксама падтрымаць мясцовых жыхароў і заклікаць іх да яшчэ большага клопату пра тых братоў, якія апынуліся ў вялікай патрэбе”, - адзначаецца ў паведамленні. Візіт Папы з-за асаблівасці абставін будзе мець вельмі сціплы характар. Ён з’яўляецца прыкметай клопату Папы да бедных і найбольш патрабуючых і яго жаданнем прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да праблем эміграцыі.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.