2013-07-01 14:43:41

Ватыкан: больш за 6 тыс. моладзі прыбудуць на святкаванні “Дня семінарыстаў і навіцыяў”


RealAudioMP3 “Я давяраю табе!” так гучыць тэма “Дня семінарыстаў і навіцыяў”, які ў рамках Года веры, пройдзе ў Рыме з 4 па 7 ліпеня. З праграмай святкаванняў пазнаёміў у Зале Друку Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. Іерарх паінфармаваў, што з гэтай нагоды ў Рым прыбудзе больш за 6 тыс. семінарыстаў і навіцыяў з 66-ці краін свету, між іншым, з Кітая, Японіі, В’етнама, Зімбабвэ. Яны двойчы сустрэнуцца з папам Францішкам: у суботу 6 ліпеня у зале Паўла VI, калі Святы Айцец раскажа ім аб сваім шляху да святарства, і ў нядзелю 7 ліпеня, падчас св. Імшы, якая завершыць святкаванні.

У першы дзень мерапрыемства 4 ліпеня яго ўдзельнікі здзейсеяць пілігрымку да магілы св. Пятра, дзе выслухаюць разважанні кардынала Анджэла Камастры, арцыпрэзбітэра ватыканскай базылікі св. Пятра,- паінфармаваў арцыбіскуп Фізікела. Ён расказаў, што на другі дзень яго ўдзельнікі наведаюць шматлікія месцы культу святых. 6 ліпеня пройдзе марыйная працэсія ў Ватыканскіх садах. Арцыбіскуп Фізікела адзначыў таксама, што “Дзень семінарыстаўі навіцыяў” пройдлзе ў рамках падрыхтоўкі да Сусветных Дні Моладзі, якія ў гэтым месяцы пройдуць у бразільскмі Рыа-дэ-Жанейра.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.