2013-06-30 13:43:55

Папа перад “Анёл Панскі”: вучыцеся чуць голас сумлення праз дыялог з Богам


RealAudioMP3 У апошнюю нядзелю чэрвеня Францішак павітаў вернікаў, якія прыйшлі на “Анёл Панскі”, каб памаліцца разам з Папам. Ён падзякваў за салідарнасць з ім, што выявілася таксама і ў зборы сродкаў на асабістую “Міласэрднасць Папы”, якія адбываюцца ў нядзелю пасля свята апосталаў Пятра і Паўла.
У сваім звароце да ўсіх вернікаў па цэлым свеце Папа сказаў: “Дарагія браты і сёстры, Евангелле гэтай нядзелі (Лк 9,51-62) паказвае вельмі важны крок у жыцці Хрыста: момант, як піша св. Лука, “калі надышлі дні Яго ўзнясення, Ён цвёрда рашыў ісці ў Ерусалем”(9,51). Ерусалем – канчатковы пункт, дзе Езус, пасля сваёй апошняй Пасхі, павінен памерці і ўваскроснуць, каб выканаць місію адкуплення. Ад гэтага моманту, пасля “цвёрдага рашэння” Есус упэўнена рушыў да апошняй мэты, а тым, каго сустрэў і паклікаў ісці за Ім, яскрава казаў аб усім, што іх чакае: не будуць мець пастаяннага жытла, адлучацца ад сям’і і што яны не павінны ўпадаць у настальгію па мінулым жыцці. Але Езус таксама кажа сваім вучням, якім даручыў выпярэдзіць Яго на шляху ў Ерусалім для абвяшчэння Яго прыйсця, каб не навязвалі нікому нічога. Калі не змогуць знайсці гасціннасці, каб пакідалі тое месца і ішлі далей, наперад.
Усё гэта прымушае нас думаць.Напрыклад, аб важнасці нават для Езуса - сумлення: каб чуць сэрцам голас Айца і быць паслухмянымі. Езус у сваім зямным жыцці не быў, так бы мовіць, “на дыстанцыйным кіраванні” Айца. Ён быў уцелаўлёным Словам, Сынам Божым, Які стаўся чалавекам. У нейкае імгненне прыняў цвёрдае рашэнне ісці ў апошні раз у Ерусалем. Гэта была мэта, свядома выбраная Ім. Але не на адзіноце – разам з Айцом, у поўнай еднасці з Ім! Вырашыў у паслухмянасці Айцу, у глыбокім услухоўванні, але з глыбіні ўласнай волі. І з гэтай прычыны рашэнне было цвёрдым: таму што было прынята разам з Айцом. У Айцы Езсус знаходзіў сілу і святло для свайго руху. Езус быў свабодны, і гэтае рашэнне было свабодным. Езус хоча, каб мы, хрысціяне, былі свабодныя, як Ён. З гэтай свабоды, якая бярэцца з Яго дыялогу з Айцом, даецца нам дыялог з Богам. Езус не жадае ні хрысціян эгаістаў, якія служаць уласнаму “я” і не размаўляюць з Богам; ні хрысціян слабых, такіх, якія ня маюць уласнай волі, хрысціян-марыянетак, няздольных на творчасць, якія імкнуцца заўсёды спалучыцца з воляй кагосці і ня ёсць свабодныя. Езус жадае свабодных, а гэткая свабода – дзе яна бярэцца? Яна нараджаецца з дыялогу з Богам ва ўласнай свядомасці. Калі хрысціянін не ўмее гаварыць з Богам, чуць Бога праз ўласнае сумленне – ён не свабодны, ня вольны. Таму мы павінны вучыцца больш прыслухоўвацца да нашага сумлення. Але будзьце асцярожныя! Гэта не значыць прытрымлівацца ўласнага “я” і рабіць тое, што мяне цікавіць, што мне падыходзіць і падабаецца... Гэта не так! Сумленне ёсць ўнутранай прасторай адчування праўды, дабра, слухання Бога ў сабе; гэта ўнутраны голас адносінаў з Ім, Які гаворыць да майго сэрца і дапамагае разглядзець, зразумець дарогу, якую павінен узняць. Аднойчы прыняўшы рашэнне, неабходна прама ісці наперад і заставацца верным яму.
Мы атрымалі цудоўны прыклад суадносін з Богам праз уласнае сумленне, нядаўні цудоўны прыклад. Папа Бэнэдыкт XVI даў нам такі выдатны прыклад, калі праз малітву Пан даў яму зразумець, які крок ён павінен быў зрабіць. Ён паследваў, з вялікім пачуццём праніклівасці і мужнасці, за сваім сумленнем - воляй Бога, Які прамаўляў да яго сэрца. Гэта прыклад да наследвання.
Багародзіца з вялікай простасцю слухала і разважала ў глыбіні сабе самой над Словам Божым і тым, што адбывалася з Езусам. Яна следавала за Сынам з унутранай упэўненасцю, з трывалай надзеяй. Няхай Марыя дапаможа нам ставацца усё больш сумленнымі мужчынамі і жанчынамі, са свабодным сумленнем, таму што наша свядомасць вядзе дыялог з Богам, мужчын і жанчын, якія ў стане пачуць голас Бога і здольных рашуча прытрымлівацца яго,” – сказаў Папа.
Пасля малітвы “Анёл Панскі” папа Францішак падзякваў італьянскім вернікам, пробашчам, біскупам за сбор сродкаў на асабістае карыстанне Пантыфікам. “Сёння ў Італіі адзначаецца Дзень міласэрднасці Папы. Жадаю падзякваць... усім парафіям, асабліва найбольш бедным, за малітву і зборы, якія падтрымліваюць пастырскія і харытатыўныя ініцыятывы наступніка Пятра ў кожным кутку свету. Дзякуй ўсім!”- сказаў Францішак.
На заканчэнне Папа прывітаў групы пілігрымаў з розных куткоў свету і пажадаў усім людзям добрай нядзелі.

Алена Мартэцкая



















All the contents on this site are copyrighted ©.