2013-06-29 12:47:50

Святы Айцец: біскуп павінен умацоўваць братоў у веры, любові і еднасці


RealAudioMP3 Умацаванне ў веры, любові і адзінстве - гэта тры фундаментальныя рысы, якія характарызуюць паслугу наступніка апостала Пятра, адзначыў папа Францішак падчас св. Імшы, якую 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла ўзначаліў у ватыканскай базыліцы. Перад пачаткам літургіі Пантыфік уручыў 34 арцыбіскупам-мітрапалітам, прызначаным на працягу апошняга года паліі. Гэта элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах - абшыты чорным шоўкам з кавалачкамі свінца. Палій сімвалізуе паслухмянасць Папе і асаблівую блізкасць Святому Пасаду. У літургіі прынялі ўдзел таксама члены дэлегацыі Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея І, члены дыпламатычнага корпуса і прадстаўнікі італьянскіх уладаў. У сваёй гаміліі папа Францішка звярнуў увагу да якога ўмацавання пакліканы біскуп Рыма. Па-першае, пакліканы да ўмацавання ў веры.” Прыкладам у гэтым для нас з’ўляецца апостал Пётр, якога роля і паслуга ў Касцёле мае сваю аснову ў вызнанні веры ў Езуса, што стала магчымым дзякуючы ласцы, якую ён атрымаў з Вышыні”, сказаў Папа. Аднак, калі Езус гаворыць аб сваёй смерці і ўваскрасенні, аб шляху Бога, які не адпавядае дарозе чалавечай ўлады, Пётр імкнецца не дапусціць да гэтага. Святы Айцец нагадаў, што калі мы дазваляем на тое, каб нашы думкі і пачуцці былі пад прыціскам чалавечай ўлады, мы становімся каменем упадку. “Вера ў Хрыста - гэта святло нашага хрысціянскага жыцця і паслугі ў Касцёле”,- падкрэсліў Пантыфік.

Гаворачы аб другой рысе паслугі наступніка св. Пятра, аб “умацаванні ў любові”, Францішак нагадаў словы апостала Паўла: “У добрай барацьбе я змагаўся, бег скончыў, веру захаваў” (2 Цім 4,7). Папа адзначыў, што тут справа не ідзе пра змаганне з прымяненнем чалавчей зброі, якая, на жаль яшчэ да гэтага часу знявечвае свет, але пра змаганне пакутніцтва. Адзінай зброяй святога Паўла было пасланне Хрыста і дар усяго свайго жыцця за Хрыста і іншых людзей. “Такая поўная адданасць Евангеллю і асабістая адданасць ўсім, зрабіла яго даверлівым і збудавала Касцёл”, - сказаў Папа і дадаў, што з-за гэтага Біскуп Рыма пакліканы жыць і ўмацоўваць у гэтай любові да Хрыста ўсіх - без адрозненняў, абмежаванняў і бар’ераў.

Звяртаючы ўвагу на ўмацаванне еднасці ў Касцёле, Святы Айцец спаслаўся да сімволікі палія, які ён уручыў арцыбіскупам-мітрапалітвам перад св. Імшой. “Ваша прысутнасць - падкрэсліў Святы Айцец- з’яўляецца знакам адзінства ў Касцёле і разнароднасці як вялікага багацця ў Касцёле”. Папа нагадаў навучанне Другога Ватыканскага Сабору, які спасылаючыся на іерархічную структуру Касцёла сцвердіў, што Пан “устанавіў Апосталаў як калегію, або сталую групу, на чале якой паставіў выбранага з іх ліку Пятра”. “У Касцёле разнароднасць з’яўляецца вялікім багаццем, заўсёды мае апору ў гармоніі еднасці”, - сказаў Папа і дадаў: гэта павінна спрыяць пераадоленню ўсялякага роду канфліктаў, якія наносяць раны на цела Касцёла. Апосталы Пётр і Павел даручаюць кожнаму з біскупаў заданне быць слугамі еднасці” . – сказаў на заканчэнне Францішак і дадаў, што неабходна ісці гэтай дарогай сінадальнасці, ўзрастаць у гармоніі з паслугаю прымату Папы.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.