2013-06-29 14:51:14

Рым: форум на тэму пакліканняў да святарства і манаскага жыцця


RealAudioMP3 Штогадовае пасяджэнне Камісіі да спраў пакліканняў да святарства і манаскага жыцця, якая дзейнічае пры Радзе біскупскіх канферэнцый Еўропы пройдзе ў Рыме з 1 па 4 ліпеня. У форуме прымуць удзел прадстаўнікі 22 Біскупскіх канферэнцый Еўропы, а таксама дэлегаты манаскіх супольнасцяў з Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Працы будуць праходзіць пад дэвізам: “Святар – радасны сведка ўзросту пакліканняў”. Удзельнікі мерапрыемства будуць разважаць на аснове дакумента Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі “Пастырскія накірункі ў спрыянні пакліканняў да святарскага і манаскага жыцця” 2012 г.. “У свеце, у якім больш лічыцца кар’ера і асабістыя поспехі, аддаць сваё жыццё для служэння іншым і дзеля веры ў Езуса- гэта цяжкі і небяспечны,але таксама поўны радасці шлях”, - адзначылі еўрапейскі біскупы. Паводле іерархаў на гэтым шляху існуе шмат супрацьстаўленняў, якія не заўсёды можна зразумець, але які ўздымаюць шматлікія асобы. “Пакліканне да святарства і законнага жыцця- гэта Божы дар, які расце ўнутры супольнасці вернікаў”, -падкрэслілі іерархі і дадалі, што таксама самі супольнасці вернікаў павінны спрыяць гэтым пакліканням, каб святар мог сведчыць “вымярэнне радасці” свайго паклікання.

Праграма сустрэчы прадбачвае абмен думкамі і досведамі, у якіх прымуць удзел эксперты і дэлегаты з усёй Еўропы. Яны звернуць асаблівую ўвагу на душпастрырскую дзейнасць у паасобных краінах, а таксама на некаторыя важныя падзеі, як напрыклад на Сусветным Дням Моладзі, якія ў ліпені гэтага гэта пройдуць ў бразільскім Рыа дэ Жанейра, могуць стаць важным момантам у спрыянні святарскім і законным пакліканням.

Першая еўрапейская сустрэча на тэму святарскіх і манаскіх пакліканняў адбылася ў швейцарскай Лазане ў 1990 г.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.