2013-06-29 14:13:40

Папа перад “Анёл Панскі”: любоў – тая вера, якую Пётр і Павел атрымалі ад Езуса і далі Касцёлу


RealAudioMP3 29 чэрвеня Святы Айцец з нагоды ўрачыстасці Пятра і Паўла сустрэўся са шматлікімі вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра. Сярод іх найбольшыя групы пілігрымаў прадстаўлялі тыя краіны, з якіх прыбылі арцыбіскупы Мітрапаліты, якім Францішак уручыў сёння падчас Літургіі паліі. Іх Папа прывітаў у асаблівы спосаб. У сваім звароце да вернікаў, сабраных на плошчы, і ўсіх хрысціян свету праз радыё і тэлебачанне, Папа не забыўся і пра першаапостальнага Андрэя .
У сваім прывітанні вернікаў перад "Анёл Панскі" Пантыфік адзначыў аснову сённяшнягя свята: Пятра і Паўла. “Дарагія браты і сёстры! Сёння, 29 чэрвеня - ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Асаблівая ўрачыстасць для Рымскага Касцёла, заснаванага на мучаніцтве гэтых двух апосталаў.Але гэта таксама вялікае свята для ўсёй паўсюднай Царквы, таму што ўвесь Божы народ забавязаны ім за дар веры. Пётр быў першым, хто вызнаў Езуса – Хрыстом, Сынам Божым. Павел распаўсюдзіў гэтае аб’яўленне на ўвесь грэка-рымскі свет. Абодва апосталы прыбылі ў Рым і пралілі тут сваю кроў за веру праз Божы Провід. Таму Рымскі Касцёл адразу спантанна стаўся пунктам адліку для ўсіх Цэрваў, што ўзніклі па цэлым свеце. Не дзякуючы імперскай уладзе, але дзякуючы сіле пакуты, сведчанню, дадзенаму ў Хрысце! Глыбока задумаўшыся, бачым, што толькі любоў Хрыстовая нараджае веру і накіроўвае Касцёл наперад.
Падумаем пра Пятра. Калі вызнаў сваю веру ў Езуса, зрабіў гэта не дзякуючы чалавечым здольнасцям, але таму, што быў ахоплены Ласкай, якую Хрыстус вызваліў у ім, любоўю, якую адчуваў у Яго словах і бачыў у Яго жэстах. Езус непасрэдна сваёй асобай быў – любоўю Божай! Тое ж самае адбылося і з Паўлам, але іншым чынам. Павел у маладосці быў ворагам хрысціян, але, калі Уваскрослы Хрыстус паклікаў яго на дарозе да Дамаску, жыццё яго перамянілася. Ён зразумеў, што Езус не памёр, але жывы, і любіць яго, свайго ворага! Вось тут хаваецца пачуццё міласэрднасці, прабачэнне Божае ў Езусе Хрысце – гэта ёсць Дабравешчанне, Евангелле, якое Пётр і Павел выпрабавалі ўласна і за якое аддалі жыццё.
Дарагія браты, якая радасць: верыць у Бога, Які ёсць суцэльна любоўю, ласкай!Гэта ёсць тая вера, якую Пётр і Павел атрымалі ад Езуса і далі Касцёлу. Падзякуем Пану за гэтых двух слаўных сведкаў і, як яны, аддадзімся на Хрыстовую волю. Прыпомнім таксама, што Сымон-Пётр меў брата, Андрэя, які раздзяліў з ім досвед веры ў Езуса. Больш таго, Андрэй сустрэў Езуса перш за Сымона, адразу расказаў пра гэта брату і прывёў яго да Езуса. Мне гэта асабліва прыемна прыпомніць таму, што ў Рыме прысутная дэлегацыя Канстанцінопальскага праваслаўнага Патрыярхату, які мае сваім апекуном Андрэя. Усе разам дасылаем наша сардэчнае прывітанне Патрыярху Барталамею І і молімся за яго і Царкву. Памолімся за арцыбіскупаў Мітрапалітаў Касцёла з розных краін свету, якім толькі што уручыў палій – сімвал еднасці".
Пасля супольнай малітвы “Анёл Панскі” Папа павітаў асобныя групы вернікаў, што прыбылі на плошчу св. Пятра на гэтую ўрачыстасць.

Алена Мартэцкая








All the contents on this site are copyrighted ©.