2013-06-29 13:19:14

Надзвычайнага пасланніка Папы ў Будславе будуць суправаджаць двое беларускіх святароў


RealAudioMP3 Урачыстасці 400-годдзя прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе пройдуць 5-6 ліпеня пры ўдзеле надзвычайнага пасланніка Святога Айца. Папскага легата — старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынала Жана-Луі Тарана будуць суправаджаць дзве асобы. Як паведамляе “L’Osservatore Romano”, суправаджаючымі асобамі спецыяльнага легата папа Францішак прызначыў кусташа Будслаўскага санктуарыя а. Віктара Бурлака (OFM) і пробашча парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслава Завальнюка

Алена Мартэцкая







All the contents on this site are copyrighted ©.