29 чэрвеня ва ўрачыстасць
святых апосталаў Пятра і Паўла каталікая моладзь Буэнас-Айрэса адзначыла Дзень Папы.
Святкаванні праходзілі на тых станцыях метро, на якіх тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса,
кардынал Хорхе Марыя Берголіа сустракаўся з моладдзю. “Маладыя людзі з усіх парафій
горада збіраліся у групах на ўсіх станцыях метро Буэнас-Айрэса, дзе раздавалі пасажырам
фатаграфіі з выявай папы Францішка і прасілі малітваў за яго”, - адзначылі арганізатары
мерапрыемства. Затым ў сталічнай базыліцы на плошчы “Plaza De Mayo” адбылася св.
Імша, якую цэлебраваў дапаможны біскуп дыяцэзіі Буэнас-Айрэса Эдуардо Гарсія, якія
на працягу 21-го гада супрацоўнічаў з кардыналам Берголіа.
“Гэта была добрая
нагода для ўсіх, каб яшчэ раз адсвяткаваць і ўспомніць тое, што мы перажывалі некалькі
месяцаў таму, калі кардынал Берголіа быў абраны на Пасад св. Пятра”, - сказаў аргентынскаму
каталіцкаму агенцтву “Aica” кс. Місэлі, адказны за душпастырства сярод моладзі пры
архідыяцэзіі Буэнас-Айрэса. Святар дадаў, што аргентынская моладзь лічыць папу Францішка
сваім душпастырам. “Калі мы бачым яго жэсты, мы запытваем сябе: як мы можам стаць
Касцёлам, здольным выйсці і стаяць побач тых, хто жыве ў нястачы, каб дапамагаць ім.
Так мы разумеем сэнс місіі, малітвы і разважанняў”, - сказаў святар.