2013-06-27 12:05:03

Ватыканскі іерарх адхіліў магчымасць жаночага дыяканату ў Касцёле


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, адхіліў магчымасць увядзення жаночага дыяканату ў Каталіцкім Касцёле. “Сакрамэнт святарства на ступенях біскуп, сьвятар, дыякан згодна з каталіцкім навучаннем можа быць сапраўдна атрыманы толькі мужчынам”, - нагадаў іерарх у інтэрв’ю нямецкім дыяцэзіяльным газетам. Прэфект адзначыў, што інстытут раннехрысціянскіх дыяканіс не насіў сакрамэнтальнага характару. Гэта “не быў сакрамэнт у прамым сэнсе”, адзначыў ён. Паколькі святарам не было дазволена наведваць жанчын у хатах або бальніцах, гэта рабілі менавіта дыяканісы. Такая неабходнасць у наш час адпала, сказаў арцыбіскуп Мюлер.


Ватыканскі іерарх выказаўся супраць выйсця Каталіцкага Касцёла ў Германіі з сістэмы аховы здароўя. “Менталітэт адступлення супярэчыць прыродзе Касцёла як місійнай супольнасці”, - сказаў ён. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння выказаў меркаванне і наконт таго, хто павінен працаваць у каталіцкай сістэме аховы здароўя. Паводле іерарха, гэта павінны быць не толькі католікі. У каталіцкіх шпіталях працуе “вельмі шмат добрасумленных і адукаваных людзей”, якія праз адукацыю і вопыт могуць прыйсці да глыбейшага разумення сваёй місіі, бо для іх напэўна не абыякавы той факт, што яны працуюць менавіта ў каталіцкай установе, перакананы арцыбіскуп. Ён назваў несправядлівым меркаванне, што калі штосьці не з’яўляецца каталіцкім “на сто пяцьдзесят працэнтаў”, то трэба гэта зачыніць. Вырасшыя ў секулярным асяроддзі людзі проста так не могуць быць абвінавачаны ў тым, што можа не кожную нядзелю ходзяць у Касцёл. Трэба не абвінавачваць іх, а пераконваць сваім прыкладам, лічыць арцыбіскуп Мюлер.







All the contents on this site are copyrighted ©.