2013-06-27 11:12:40

Ватыканскае тэлебачанне атрымала доступ да відэа-матэрыялаў пра кардынала Берголіа


RealAudioMP3 Ватыканскае тэлебачанне атрымала доступ да відэа-матэрыялаў, звязаных з дзейнасцю папы Францішка падчас яго служэння ў Аргентыне. Такую магчымасць прадаставіў тэлеканал архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс. У спецыяльнай заяве з нагоды падпісання дамовы паміж Ватыканскім тэлецэнтрам і “Canal 21” гаворыцца, што гэта ініцыятыва з’яўляецца адным з этапаў развіцця тэлебачання Святога Пасаду, перш за ўсё, коштам выкарыстання новых падыходаў да запісу, рэдагавання і архівіравання відэа-матэрыялаў, прысвечаных дзейнасці Пантыфікаў у апошнія 30 гадоў.

Сімвалічна, што аргентынскі касцёльны “Canal 21” быў створаны ў 2005 г. па ініцыятыве самаго папы Францішка, падчас яго прабывання на кафедры арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Спачатку ён вяшчаў толькі ў сталіцы Аргентыны, а зараз даступны ў 5 млн. дамоў па ўсёй краіне на працягу 24 гадзін, паведамляецца на сайце канала. СМІ пазіцыянуе сябе як тэлебачанне для ўсёй сям’і, і мае праграму, якая ўключае не толькі рэлігійныя перадачы, але і культурныя, адукацыйныя і забаўляльныя. “Canal 21” вельмі актыўна асвятляў дзейнасць кардынала Берголіа, таму ён з’яўляецца самым вялікім рэсурсам інфармацыі аб служэнні цяперашняга Пантыфіка ў Аргентыне.







All the contents on this site are copyrighted ©.