Служба папскіх літургічных цэлебрацый: абрад уручэння паліяў будзе скарочаны
Аб скарачэнні працягласці
абраду ўручэння паліяў заявіла 25 чэрвеня Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Сам
абрад будзе выключаны з Эўхарыстычнай цэлебрацыі і пройдзе 29 чэрвеня 2013 г. перад
св. Імшой. Гэта тлумачыцца неадпаведнасцю “перапынення” Эўхарыстыі абрадам “даволі
працяглым”, колькасць новых Мітрапалітаў сёлета – 35, і яго “не сакрамэнтальнай прыродай”.
Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога
Пасаду. Гэта элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай
воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах – з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі
свінца. Пантыфік ўручае паліі прызначаным за мінулы год арцыбіскупам Мітрапалітам
традыцыйна ў Ватыкане 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла.