2013-06-25 14:01:57

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адказаў “прагрэсіўным католікам”


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер лічыць заклікі да склікання наступнага Паўсюднага Сабору неабгрунтаванымі. “Сабор з’яўляецца дарам Святога Духа ў Касцёле, а не прадметам супрацьстаяння выклікам”, - паведаміў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння сённяшняму выданню нямецкай “Augsburger Allgemeine”. Актыўныя свецкія вернікі не павінны быць нейкімі “ідэолагамі, якія блытаюць Сабор з рэферэндумам па мірскіх пытаннях, і хочуць выкарыстаць яго для сваіх стратэгій”, заявіў іерарх.

Рэформа, якая ўспрымаецца “па-касцёльнаму”, актуальная ў любыя часы, сказаў арцыбіскуп і паясніў, што мае на ўвазе “змену свецкага мыслення і абнаўленне ў Хрысце”. Такі падыход знаходзіцца ў апазіцыі да адаптацыі да тэндэнцый і размыцця веры і маральнасці.

Арцыбіскуп Мюлер пракаментаваў таксама статыстычныя дадзеныя аб сітуацыі веры. Вера – гэта не проста нейкая “знешняя сацыялізацыя”, сказаў ён, тут патрэбны сведкі “у слове і справе”. Таму вера не вымяраецца “статыстычнай большасцю”, але веліччу любові тых, хто адважваецца ісці па шляху Хрыста.

Каталіцкі Касцёл мае задачу “растлумачыць кожнаму яго неад’емную годнасць адлюстроўваць Божае аблічча”, патлумачыў прэфект, дапамагчы яму знайсці сваю ідэнтычнасць “у пакліканні да святасці ў Хрысце і вечнага жыцця”, што з’яўляецца ў канчатковым выніку “лекам” для сучаснага чалавека, які пакутуе ад стомы, нуды і бессэнсоўнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.