2013-06-24 10:39:46

Санктуарый у Лурдзе прымае першых пілігрымаў пасля паводкі


RealAudioMP3 Пасля моцных паводак на поўдні Францыі санктуарый у Лурдзе зноў пачаў прымаць пілігрымаў. У марыйным гроце, які быў цалкам затоплены яшчэ ў сярэдзіне мінулага тыдня, у суботу прайшла жалобнай св. Імша па трох ахвярах катастрофы. Нямецкае каталіцкае агенцтва “KNA” паведаміла, што плошча і ўзвышэнне перад базылікай ужо ўпарадкаваны. Больш за 300 чалавек выказалі гатоўнасць у якасці валанцёраў дапамагчы з рэканструкцыяй лурдскай святыні.

Моцныя дажджы і масіўнае таянне снега на Пірэнеях нанеслі вялікую шкоду 16-тысячнаму гораду і рэгіёну. 37 мясцовых гатэляў былі моцна пашкоджаны, і як чакаецца, будуць зачынены на працягу некалькіх месяцаў.

З шасцю мільёнамі наведвальнікаў у год Лурд з’яўляецца найбуйнейшым паломніцкім цэнтрам ў Францыі. Па колькасці гасцінічных месцаў ён саступае толькі Парыжу. У паўднёва-французскім горадзе на працягу 1858 г. Маці Божая 18 разоў аб’яўлялася 14-гадовай Бернардэце Субіру.

Ужо ў 1937, 1979, 1982 гадах і ў кастрычніку 2012 года Лурд наведвалі моцныя паводкі. Іх правакуе Рака Гав-дэ-По, якая звужаецца акурат на ўзроўні горада.







All the contents on this site are copyrighted ©.