2013-06-22 14:44:16

Даследчык: Павел VI – закаханы ў Хрыста і ўкаранёны ў Евангелле


RealAudioMP3 Закаханым у Хрыста і ўкаранёным у Евангелле лічыць Паўла VI біёграф Папы і аўтар кнігі “Прароцкія жэсты Паўла VI” кс. прэлат Этторэ Мальнацы. Паводле даследчыка, адной з фундаментальных рысаў гэтага Пантыфіка была ўвага да сучаснага чалавека, адсюль яго імкненне наблізіць Касцёл да свету, слухаць свет, таму што ён таксама “можа нечаму навучыць Касцёл”. Кс. Мальнацы звярнуў увагу на падабенства, якое існуе паміж Паўлам VI і Францішкам – яно заключаецца ў імкненні абодвух ісці на перыферыі. Павел VI, будучы арцыбіскупам Мілана, часта наведваў араторыі, парафіяльныя дамы, фабрыкі. Некаторым гэта не падабалася і яго нават называлі “чырвоным арцыбіскупам”, маўляў, ён ішоў да пралетарыяту, людзей, якія перажывалі цяжкасці з ідэалагічных прычын. “Не, гэта быў выбар пастыра, хрысціянскі выбар, і таму Ян ХХІІІ першым абвясціў яго кардыналам, каб увесь каталіцкі свет убачыў гэтага біскупа, настолькі ўважлівага да сучаснасці”, - распавёў даследчык Ватыканскаму радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.