2013-06-21 14:08:03

Рым: ІV Міжнародны каталіцкі кінафестываль “Міrabile dictu”


RealAudioMP3 24-26 чэрвеня ў Рыме пройдзе IV Міжнародны каталіцкі кінафестываль “Міrabile dictu”. Ён праходзіць з 2010 г. пад патранатам Папскай рады па культуры. Мэта форума заключацца ў падтрымцы этычных каштоўнасцяў і пазітыўных прыкладаў праз каротка- і поўнаметражныя, мастацкія і дакументальныя фільмы, телевізійныя праграмы і серыялы. На фестывале будуць прадстаўлены каля 2 тыс. стужак з розных краін свету: ЗША, Філіпінаў, Аўстрыі, Іспаніі, Румыніі, Францыі, Канады і Швейцарыі. З іх, кампетэнтнае журы, выбярэ пераможцаў у некалькіх намінацыях: лепшы фільм, лепшая рэжысура, лепшы галоўны герой і інш. Галоўным прызам форума з’яўляецца статуэтка “Срэбная рыба” – старажытны сімвал хрысціянства. Паводле заснавальніцы фестываля, італьянскага рэжысёра Ліяны Марабіні, “фестываль з’яўляецца адной з формаў евангелізацыі, таму што кіно – яно паўсюднае, больш зразумелае ўсім, чым якая-небудзь кніга ці твор выяўленчага мастацтва”. “Кіно з’яўляецца моцным сродкам у абвяшчэнні Божага Слова таксама і для тых, хто яшчэ яго не пазнаў”, - сказала яна.

Праз некалькі дзён пасля заканчэння фестываля, 2-5 ліпеня ў Ватыкане пройдзе кангрэс на тэму “Кіно і новая евангелізацыя”.








All the contents on this site are copyrighted ©.