2013-06-20 11:10:44

Святы Пасад за баланс паміж аўтарскім правам і агульначалавечым дабром


RealAudioMP3 Аўтарскае права не павінна быць перашкодай для невідушчых і людзей з праблемамі зроку ў іх знаёмстве з агульнай культурнай спадчынай чалавецтва. Такога меркавання прытрымліваецца Апостальская Сталіца, чыё меркавання прадставіў арцыбіскуп Сільвана Тамазі на дыпламатычнай канферэнцыі па заключэнні дамовы аб аблягчэнні доступу невідушчых і асоб з парушэннем зроку да інфармацыі і літаратуры. Форум праходзіць 18-28 чэрвеня ў мараканскім Маракешы. У ім прымаюць удзел каля 600 прадстаўнікоў з 186 краін свету. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці.

Сёння ў свеце налічваецца каля 285 млн. людзей з аслабленым зрокам, 90% з іх пражывае ў бедных краінах. Тут толькі 1% усіх кніг выдадзены ў фарматах, даступных для людзей, пакутуючых ад адсутнасці або недахопу зроку. У сувязі з гэтым, на думку прадстаўніка Апостальскай Сталіцы, у бедных краінах існуе сапраўдны “кніжны голад”.

Адной з прычын абмежаванага доступу да спецыяльнай літаратуры з’яўляюццца міжнародныя нормы ў галіне аўтарскага права. Арцыбіскуп Тамазі звярнуў увагу на неабходнасць устанаўлення балансу паміж правамі аўтараў твораў і патрабаваннямі агульнага дабра чалавечай супольнасці. Іерарх падкрэсліў, што “аўтарскае права ніколі не было мэтай самой у сабе”.

Падпісаны ўдзельнікамі форума дакумент стане кульмінацыяй шматгадовых абмеркаванняў пытання аб аблягчэнні доступа невідушчых і людзей з аслабленым зрокам да інфармацыі і твораў, апубліваных у такіх фарматах, як брайлеўскі друк, буйны друкаваны шрыфт і аўдыёкніга. Такія асобы атрымаюць пашыраны доступ да мастацкай літаратуры, падручнікаў і іншых матэрыялаў, якія змогуць выкарыстоўваць для адукацыі і адпачынку.








All the contents on this site are copyrighted ©.