2013-06-19 13:17:11

Святы Айцец пра крывадушнікаў казуістыкі


RealAudioMP3 Хрысціянства, гэта не казуістыка запаведзяў, такое разуменне перашкаджае прымаць Бога і жыць з радасцю і шчодрасцю, перакананы папа Францішак. Крывадушнікі, якія “вядуць Божы народ па тупіковым шляху”, сталі тэмай гаміліі Пантыфіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 19 чэрвеня. Святы Айцец спаслаўся на знакаміты ўрывак з Евангелля Мацвея, які паказвае кантраст паміж паводзінамі кніжнікаў і фарысеяў. Папа Францішак звярнуў увагу на навязванне імі вернікам “шматлікіх запаведзяў” і назваў іх “крывадушнікамі казуістыкі”, “інтэлектуаламі без таленту”, якія “не маюць розуму, каб знайсці Бога, каб зразумець Бога з розумам”, і такім чынам перашкаджаюць сабе і іншым увайсці ў Божае Валадарства. Паводле Францішка – гэта “спецыялісты па этыцы”, якія не ведаюць што ёсць дабро”.

Папа Францішак узгадаў таксама пра іншы клас крывадушнікаў, тых, хто ўмешваецца ў святасць. “Пан кажа пра пост, малітву, міласціну: тры слупы хрысціянскай пабожнасці, прызначаныя для ўнутранага навяртання, якія Касцёл прапануе нам падчас Вялікага посту. Таксама на гэтай дарозе ёсць крывадушнікі, які прытрымліваюцца посту, раздаюць міласціну, моляцца. Я думаю, што, калі крывадушнасць прыходзіць у гэту сферу адносін з Богам, мы дастаткова блізкія, каб учыніць грэх супраць Святога Духа. Такія людзі не ведаюць прыгажосці, яны не ведаюць любові, яны не ведаюць праўды: яны мізэрныя, баязлівыя”, - адзначыў Папа.

Францішак заклікаў не забывацца пра прысутнасць крывадушнасці ў Касцёле, про тое зло, якое яна прыносіць для ўсіх. Ён запрасіў да шчырай малітвы з усведамленнем того, што мы грэшнікі, але “з канкрэтнымі грахамі, а не тэарэтычнымі”. І гэты малітва, перакананы Пантыфік, дапаможа кожнаму не сысці на “прасёлачныя дарогі” крывадушнасці і спакус.







All the contents on this site are copyrighted ©.